13 верасня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” пабывала група экскурсантаў з Ляхавіцкай раённай бальніцы Брэсцкай вобласці. Для гасцей бібліятэкары правялі лекцыю-экскурсію “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”, падчас якой яны пазнаёміліся з гісторыяй і значэннем гэтага унікальнага месца, а таксама з яго роляй у культурнай і гістарычнай спадчыне краю.







