26.04.1926 г. нарадзіўся Навумаў Іван Цімафеевіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2006). Месца нараджэння – сяло Новаэканамічнае    Краснадарскага   раёна  Данецкай  вобласці.  У   1941 г. перад  самым  пачаткам Вялікай Айчыннай вайны скончыў сямігадовую школу. У 1943 г. пайшоў  на  фронт, быў камандзірам  кулямётнага     разліку.   Баявое  хрышчэнне  атрымаў пад  Харкавам. Прымаў удзел у баях пад Кёнігсбергам, Літве, Латвіі, Польшчы, Германіі. Штурмаваў Рэйхстаг. Быў двойчы паранены, кантужаны. Пасля Перамогі звязаў сваё жыццё з арміяй. У 1945–1949 гг. вучыўся ў Праскураўскім танкавым вучылішчы. Служыў у гарнізонах Украіны, Беларусі, Латвіі, Каўказа, Дальняга Усходу.

З 1967 г. праходзіў службу ў Ашмянскім райваенкамаце. Звольніўся ў запас у 1977 г., але працягваў працаваць да 2001 г.

За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалём “За баявыя заслугі”, “За адвагу”. Звесткі пра ветэрана занесены ў Кнігу славы Гродзенскай вобласці. Прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” (2006).  Памёр 1.06.2011 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Долготович, Б. Д. Наумов Иван Тимофеевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. – Минск: Беларусь, 2008. – С.231.
  2. Навумаў Іван Цімафеевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С.22.
  3. Навумаў Іван Цімафеевіч: Вярнуліся пераможцамі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 389.

 

         26.04.1969 г. у г.Ашмяны. нарадзіўся Гіруць Аляксандр Іванавіч, майстар спорту па матацыклетным спорце (1987). Закончыў СШ №2 г.Ашмяны(1986), Беларускую акадэмію фізічнай культуры (1991). Чэмпіён Польшчы (1996–1997), Расіі (1998), Беларусі на працягу 10 гадоў.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Гіруць Аляксандр Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2018.–С. 17.
  2. Гіруць Аляксандр Іванавіч: Спартыўны гонар Ашмяншчыны // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.582.

           26.04.1937 г.  у в.Тыхвосці Ашмянскага раёна нарадзіўся Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч, ардэнаносец, перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці. Закончыў Навагрудскі сельскагаспадарчы тэхнікум (1981). У 1960-1998 гг. загадчык вытворчага ўчастка эксперымен-тальнай базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны” (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – С. 23.

Шубінскі Тадэвуш Станіслававіч:  Вызначыліся працай:  Ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна  / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.].   – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559.