11.04.1952 г. загадам Міністэрства камунальнай гаспадаркі БССР № 86 пры Ашмянскім райкамгасе была адкрыта раённая будаўнічая кантора. З 1995 года – адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) “АГАТ-будсервіс”. Дзейнасць арганізацыі – рамонтна-будаўнічыя работы не толькі ў Ашмянах і Ашмянскім раёне (медыцынскія ўстановы, школы, жыллё і інш.), але і ў сумежных раёнах.
Крыніцы інфармацыі:
- Адкрытае акцыянернае таварыства “АГАТ-будсервіс”: Прадпрыемствы, арганізацыі, установы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна /укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 501.