18.03.1949 г. на х.Людвінава Ашмянскага раёна нарадзілася Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна, перадавік сельскагаспадарчай  вытворчасці Ашмяншчыны, ардэнаносец.  Закончыла СШ №2 г.Ашмяны (1966). З  1970 г. працавала даяркай  у  калгасе  “Маяк”. Па выніках   1986 г.   стала    пераможцай    у    раённым сацспаборніцтве (надаіла па 4135 кілаграмаў малака ад кожнай каровы). Узнагароджана ордэнамі Працоўнай славы ІІ (1986) і ІІІ (1990) ступеней, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна: Вызначыліся працай : ардэнаносцы // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. . – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 549.

Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна (1949) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2024 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2023. — С. 21.