8.03.1939 г.  у в.Дорагава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці нарадзіўся Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2011).  У 1968 – 1996 гг. намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі (адначасова з’яўляўся  начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва). Памёр у 2018 г.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская. –  Ашмяны, 2018.  – С. 14.
  2. Лазарчик Владимир Иосифович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/

 

      8 сакавіка 1960 г. створаны  саўгас “Гальшаны”.  Гаспадарка ўтварылася   ў выніку аб’яднання калгасаў “Ленінскі шлях” (Гальшаны), імя Чапаева (в.Каменка), “30 год БССР” (в.Гінеўцы), імя Сталіна (в.Баруны). Дырэктарам саўгаса быў прызначаны І.Л.Швідлер, сакратаром парткама выбраны В.І.Іваноў, сакратаром рабочага камітэта – В.А.Кандратовіч,  сакратаром камсамольскай арганізацыі – О.С.Ерашоў.

Крыніцы інфармацыі:

От освобождения до перестройки (1944 – 1985) // Корзун,, Э.С.,  Николаев, Ю.И.  Гольшаны. – Мн.: Беларусь, 2005. – С. 85–101.