9.02.1947 г. адбыліся выбары дэпутатаў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 2-га склікання. Ашмянскі раён прадстаўлялі Тубеліс Уладзімір Іванавіч, першы сакратар Ашмянскага райкама партыі – Ашмянская гарадская выбарчая акруга №276; Чарняўскі Мікалай Георгіевіч, старшыня Доргішскага сельскага Савета Ашмянскага раёна – Гальшанская выбарчая акруга № 278; Сацункевіч Іван Лявонавіч, міністр лёгкай прамысловасці БССР – Ашмянская сельская выбарчая акруга № 277.
Крыніцы інфармацыі:
Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларускай ССР і Рэспублікі Беларусь, якія прадстаўлялі Ашмянскі раён. Другое скліканне : Выбіраліся дэпутатамі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 593 .