26 студзеня 1947 года  ў Ашмянах адбылася таварысцкая сустрэча ашмянскай хакейнай каманды “Спартак” з камандай горада Маладзечна “Дынама”.  Сустрэча закончылася з лікам 11:3 на карысць ашмянскіх хакеістаў.  У складзе ашмянскай каманды “Спартак” гулялі: Мурчанка, Гняздзілаў, Сянькоўскі, Ляднёў, Шклявер, Рэут, Платонаў, Ральскі, Гайжэўскі, Голубеў. Капітан каманды  Мурчанка.          Памяць, с. 487

Крыніцы інфармацыі:

Столбовенко, Л. Встреча хоккейных команд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С. 486-487.