21.01.1936 г. нарадзіўся Розенберг Мікалай Рыгоравіч, самадзейны кампазітар, музычны педагог. На працягу 1958–2002 гг. працаваў ва ўстановах культуры Ашмяншчыны, большую частку ў Ашмянскай музычнай школе (1966–2002). Напісаў музыку на вершы ашмянскіх і іншых паэтаў: “Ашмяначка”, “Край майго дзяцінства”, “Любоў жаданая”, “Гармоні”, “Кахання залаты агонь”, і інш. Песні М.Р.Розенберга сабраны ў зборніку “Мелодыі сэрца і душы”, выдадзены Ашмянскай раённай цэнтральнай бібліятэкай у 2000 г. Памёр у снежні 2022 г.
Крыніцы інфармацыі:
Розенберг Мікалай Рыгоравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2020. – С. 16.