15.01

15.01.1940 г. утвораны Ашмянскі раён.   Размешчаны на паўночным усходзе  Гродзенскай вобласці. На захадзе мяжуе з Літвой, на поўначы – з Астравецкім,  на ўсходзе – са Смаргонскім, на поўдні – з Іўеўскім  раёнамі Гродзенскай вобласці, на паўднёвым усходзе – з Валожынскім  раёнам Мінскай вобласці.  Адміністрацыйны цэнтр – г. Ашмяны знаходзіцца за 220 км ад абласнога цэнтра  г. Гродна, 17 км  ад чыгуначнай станцыі Ашмяны, 135 км ад Мінска, 55 км  ад Вільнюса (Літва).

         Першапачаткова  Ашмянскі раён уваходзіў у склад  Вілейскай вобласці, уключаў Гальшанскую, Граўжышкоўскую воласці, часткі Палянскай, Куцавіцкай, Сольскай, Тургельскай і Медніцкай валасцей.  З 1944 года – у   Маладзечанскай вобласці,  з  20 лістапада 1960 года – у   Гродзенскай. Тэрыторыя раёна складала 1194,5 кв. км з насельніцтвам  58,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў г.Ашмяны – 9004 чалавек.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Дакументы сведчаць // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / укладальнік А.Р.Каранеўскі, рэдкал.: Г.К.Кісялёў [і інш.]. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 241–246.