Галоўны закон у тваім жыцці

       13 сакавіка, напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь,  бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кракоўка” правяла для выхавальнікаў   ДУА “Кракоўскі дзіцячы сад” гутарку на тэму “Галоўны закон у тваім жыцці”. Мерапрыемства было арганізавана з мэтай павышэння прававой пісьменнасці дзяцей і знаёмства іх з асновамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У ходзе гутаркі дзеці даведаліся пра значэнне Канстытуцыі як галоўнага закона краіны, які вызначае правы і абавязкі грамадзян. Для больш якаснага ўспрымання тэмы быў паказаны відэаролік “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, які ў даступнай і зразумелай форме пазнаёміў дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі. Малышы з цікавасцю глядзелі відэаматэрыял і па-дзіцячы абмяркоўвалі, што для іх значыць ведаць свае правы.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *