17 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі вучняў 6 “Б” класа сярэдняй школы № 2 і правялі для іх інтэрактыўна-прававую гульню “Падарожжа ў краіну Правазнайку”. Падчас мерапрыемства рабяты адправіліся ў займальнае падарожжа ў свет права, дзе даведаліся пра свае правы і абавязкі, пра тое, хто абараняе правы дзяцей, а таксама якія ўчынкі з’яўляюцца правільнымі, а якія могуць прывесці да непрыемных наступстваў. Асаблівую цікавасць у школьнікаў выклікала абмеркаванне розных жыццёвых сітуацый. Вучні аналізавалі прапанаваныя прыклады, выказвалі свае меркаванні, разам шукалі правільныя рашэнні і разбіраліся, як варта паводзіць сябе ў падобных абставінах. Рабяты таксама даведаліся, што нават, на першы погляд, бяскрыўдныя свавольствы могуць мець сур’ёзныя наступствы і пацягнуць за сабой адказнасць. Бо важна не толькі ведаць свае правы, але і памятаць пра павагу да правоў іншых людзей.







