13 лістапада ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для юных чытачоў ва ўзросце 7–9 гадоў адбылося пазнавальнае падарожжа “Падарожжа ў краіну пад назвай „Прырода“”, прысвечанае творчасці выдатнага дзіцячага пісьменніка Яўгена Чарушына. 11 лістапада споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з яго жыццём і творчасцю, даведаліся шмат цікавага пра яго творы і літаратурных герояў. Чытаючы і абмяркоўваючы апавяданні Яўгена Чарушына, школьнікі адкрылі для сябе дзіўны свет прыроды і жывёл, а таксама засвоілі галоўны экалагічны прынцып, які праходзіць праз усю творчасць пісьменніка: прыроду трэба любіць, берагчы і абараняць!







