13 лістапада ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурны квіз “Я открываю Достоевского”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 11 “Б” класа СШ № 2. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з важнымі і цікавымі фактамі з біяграфіі Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, а затым праверылі свае веды ў займальнай віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці вялікага рускага пісьменніка.







