Казачная азбука правоў і абавязкаў: вучымся, гуляючы!

        12 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі вучняў 4 “Б” класа гімназіі № 1 і правялі для іх інтэрактыўную прававую гульню “Казачная азбука правоў і абавязкаў”. У займальнай гульнявой форме дзеці пазнаёміліся з асноўнымі правамі дзіцяці і яго абавязкамі, пагаварылі пра важнасць выканання законаў, павагі да навакольных і адказнасці за свае ўчынкі. Асаблівае месца ў мерапрыемстве занялі казачныя гісторыі і знаёмыя літаратурныя героі. На іх прыкладзе школьнікі разбіралі розныя сітуацыі, вызначалі, якія правы герояў былі парушаны, разважалі пра справядлівасць і прапаноўвалі ўласныя варыянты вырашэння праблем.