12 лістапада супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі вучняў 6 “Б” класа гімназіі № 1 і правялі для іх інтэрактыўную прававую гульню “Падарожжа ў краіну Правазнайку”. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся са сваімі асноўнымі правамі і абавязкамі, даведаліся, чаму важна ведаць і выконваць законы, паважаць правы і інтарэсы іншых людзей. Асаблівую зацікаўленасць у вучняў выклікала абмеркаванне жыццёвых сітуацый. Разглядаючы прапанаваныя прыклады, дзеці выказвалі ўласнае меркаванне, разважалі, шукалі правільныя рашэнні і вучыліся знаходзіць выйсце з розных жыццёвых абставін. Мерапрыемства прайшло ў пазнавальнай і займальнай форме. Кожны ўдзельнік меў магчымасць праявіць актыўнасць, кемлівасць, уменне лагічна разважаць і аргументаваць сваю думку.







