У гасцях у бібліятэкі

        4 лістапада філіял “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Баруны” наведалі выхаванцы дзіцячага сада аг. Баруны. Юныя госці пазнаёміліся з навінкамі дзіцячай літаратуры, пагарталі цікавыя кнігі, а затым прынялі ўдзел у займальных гульнях: “Меткае вока”, “Збяры кветку” і “Сонейка”.
        Мерапрыемства прайшло весела і пазнавальна. Дзеці не толькі даведаліся шмат новага, але і з задавальненнем паўдзельнічалі ў гульнях, атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарад бадзёрасці.