З агнём жартаваць нельга!

        4 лістапада філіял “Сельская бібліятэка аг. Навасёлкі” наведалі выхаванцы Навасёлкаўскага школьнага лагера “Краіна дзяцінства”.
        Для юных гасцей быў арганізаваны ўрок бяспекі “Моцна памятайце, сябры, што з агнём жартаваць нельга”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар у гульнявой форме, з дапамогай цікавых і займальных заданняў, пазнаёміла дзяцей з правіламі паводзін у выпадку пажару, а таксама расказала пра нумары тэлефонаў службаў выратавання. Акрамя таго, бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з цікавымі і пазнавальнымі кнігамі, прысвечанымі правілам бяспекі. Дзеці з вялікай цікавасцю разглядалі яркія вокладкі і малюнкі.