Гастра-квэст “Рэцэпты з кніжнага кошыка”

        23 кастрычніка супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасілі сям’ю Куджма і сям’ю Сімончык прыняць удзел у займальным гастра-квэсце “Рэцэпты з кніжнага кошыка”. Удзельнікаў чакала незвычайнае падарожжа ў свет кулінарыі, кніг і сямейных традыцый! Падчас гульні ўдзельнікі выконвалі цікавыя заданні, разгадвалі загадкі, успаміналі любімыя стравы і знаёміліся з кулінарнымі сакрэтамі, якія можна знайсці на старонках кніг. Квэст падарыў сем’ям магчымасць праявіць кемлівасць, папрацаваць у камандзе і правесці час разам у цёплай і сяброўскай атмасферы.