“Сакрэты ўзаемаразумення”

        22 кастрычніка супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі запрасілі сям’ю Садоўскіх прыняць удзел у займальнай квест-гульні “Сакрэты ўзаемаразумення”. Удзельнікаў чакалі цікавыя заданні, займальныя выпрабаванні і пытанні, якія дапамаглі паглядзець на сямейныя адносіны з новага боку. Разам яны шукалі ключы да ўзаемаразумення, вучыліся лепш чуць адзін аднаго, праяўляць клопат і знаходзіць рашэнні сумеснымі намаганнямі.