“Мой тата самы, самы”

        21 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” адбыўся конкурс малюнкаў “Мой тата самы, самы”, прысвечаны Дню бацькі. Выхаванцы дзіцячага сада з вялікім энтузіязмам узяліся за працу. У сваіх малюнках дзеці адлюстравалі татаў моцнымі, смелымі і самымі любімымі. Кожная работа атрымалася непаўторнай, напоўненай цеплынёй, шчырасцю і дзіцячай любоўю.