15 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “У свеце няма прыгажэй слова — Мама”.
Мерапрыемства прайшло ў рамках раённага марафону-конкурсу “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны” і было прымеркавана да святкавання Дня маці.
Падчас сустрэчы бібліятэкар раскрыла тэму вялікай ролі маці ў жыцці кожнага чалавека, расказала пра важнасць захавання сямейных каштоўнасцей і павагі да традыцый. Творчая праграма была напоўнена глыбокімі паэтычнымі радкамі і душэўнымі музычнымі нумарамі. Літаратурна-музычная кампазіцыя дазволіла гасцям акунуцца ў атмасферу цеплыні, шчырасці і ўдзячнасці беларускім жанчынам-маці, чые лёсы непарыўна звязаны з гісторыяй Гродзенскага краю. Маці — гэта сімвал любові, пяшчоты, мудрасці і самаахвярнасці. Яе сэрца заўсёды напоўнена клопатам пра дзяцей, а матчына любоў сагравае нас на працягу ўсяго жыцця.







