14 кастрычніка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны Дню маці, — «Свет материнства — свет любви». У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 9 “А” класа гімназіі № 1. Сустрэча стала цудоўнай нагодай выказаць любоў, удзячнасць і глыбокую павагу самым дарагім людзям у нашым жыцці — матулям.
Падчас літаратурна-музычнага вечара гучалі кранальныя словы пра мацярынскую любоў, вершы і музычныя творы, якія ўслаўлялі веліч матчынага сэрца. Удзельнікі мерапрыемства змаглі дакрануцца да свету самых светлых пачуццяў, узгадаць пра важнасць сямейных каштоўнасцей і яшчэ раз падзякаваць сваім матулям за цяпло, дабрыню і клопат.
Маці — гэта ўвасабленне пяшчоты, мудрасці і бязмежнай любові. Яе сэрца заўсёды адкрытае для дзяцей, а матчына падтрымка і ласка саграваюць на працягу ўсяго жыцця.
Мерапрыемства стала цёплай нагодай нагадаць усім пра тое, як важна шанаваць сваіх матуль, берагчы іх, дарыць ім увагу і часцей гаварыць словы любові і ўдзячнасці.







