Школа прафесійнага майстэрства ў Ашмянскай раённай бібліятэцы

        2 кастрычніка у  Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася школа прафесійнага майстэрства “Стварэнне сямейных праектаў у бібліятэцы: крок за крокам”.
        У ходзе мерапрыемства бібліятэкары абмеркавалі актуальныя пытанні арганізацыі работы з сям’ёй у бібліятэцы, пагаварылі пра тое, што такое сямейны бібліятэчны праект, з чаго пачаць яго стварэнне, як вызначыць мэтавую аўдыторыю, сфармуляваць мэты і задачы, падабраць цікавыя формы работы і прыцягнуць да ўдзелу сям’і. Удзельнікі сустрэчы абмяняліся прафесійным вопытам, ідэямі і практычнымі рэкамендацыямі па стварэнні праектаў, накіраваных на развіццё сямейнага чытання, арганізацыю сумеснага вольнага часу дзяцей і бацькоў, а таксама павышэнне цікавасці да кнігі.