1 кастрычніка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Будзёнаўка” прайшла конкурсна-гульнявая праграма “Ваша маладосць заўсёды з вамі”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей.
У гэты дзень пажылыя чытачы бібліятэкі прымалі віншаванні, адказвалі на пытанні, успаміналі цікавыя моманты з мінулага і, вядома ж, з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях. Удзельнікі адгадвалі загадкі, складалі з перамешаных літар назвы кветак, правяралі свае веды і жыццёвы вопыт, адказваючы на пытанні пра прадметы старадаўняга побыту. Не абышлося і без вясёлых “смачных” загадак!
Асабліва цёплым момантам праграмы стала пажаданне самому сабе. Кожны ўдзельнік мог напісаць добрае пажаданне ў сімвалічным сэрцы.
У завяршэнне мерапрыемства госці атрымалі цёплыя віншаванні і невялікія памятныя падарункі.
Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жыцця залаты лістапад”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра жыццё, мудрасць, чалавечыя адносіны і душэўную гармонію.







