Квест-гульня «Рэцэпты з кніжнага кошыка»

        27 верасня ў  філіяле “Сельская бібліятэка д. Гродзі” адбылося займальнае мерапрыемства — квест-гульня “Рэцэпты з кніжнага кошыка”!
        Бібліятэкар прапанавала дзецям не проста ўспомніць герояў любімых твораў К. Чукоўскага, Э. Успенскага, А. Мілна і А. Пушкіна, а нібыта нанова “перажыць” іх дзіўныя і захапляльныя гісторыі.
        Юныя чытачы адправіліся ў сапраўднае літаратурнае падарожжа, дзе кожнае заданне было прысвечана пэўнаму аўтару і яго творчасці.
        Дзеці з выдатным настроем справіліся з усімі заданнямі, прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і выдатна правялі час, атрымаўшы шмат станоўчых эмоцый.
        Мерапрыемства яшчэ раз даказала: чытаць — гэта весела, цікава і зусім не сумна!