Лялечны карагод

        29 верасня Ошмянская раённая бібліятэка ператварылася ў сапраўдны тэатр. Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Лялечны карагод” падрыхтавалі і правялі лялечны спектакль для вучняў 1 “А” класа гімназіі № 1.
        Юным гледачам былі паказаны казкі “Церамок” і “Як пакрыўдзілі кніжку”.
        Дзеці з вялікай цікавасцю сачылі за прыгодамі казачных герояў, суперажывалі ім і з задавальненнем акунуліся ў чароўны свет лялечнага тэатра.
        Няхай казка заўсёды застаецца побач і адкрывае дзецям дзверы ў свет фантазіі, дабра і новых адкрыццяў!