Жанчына ў гісторыі Беларусі

        24 верасня, у рамках раённага бібліятэчнага марафону-конкурсу “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны”, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Крэйванцы” праведзены  вусны часопіс “Жанчына ў гісторыі Беларусі”, старонкі якога распавядалі аб жанчынах Гродзеншчыны, якія паўплывалі на ход гісторыі Беларусі, дзякуючы незвычайнай любові да сваёй справы і Радзімы,  праявіўшы сябе ў палітыцы, культуры, асветніцтве. Размова ішла аб Соф’і Гальшанскай, Саламеі Русецкай, Элізе Ажэшка, Алаізе Пашкевіч, Марыі Міцкевіч. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Жанчыны ў гісторыі Беларусі”.