Экалагічная культура — адказнасць кожнага

        20 жніўня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму “Экалагічная культура — адказнасць кожнага”. З дакладамі і практычнымі рэкамендацыямі для супрацоўнікаў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” выступілі прадстаўнікі раённай інфармацыйна‑прапагандысцкай групы: Багдановіч Аксана Генрыкаўна, начальнік аддзела арганізацыйна‑кадравай работы Ашмянскага райвыканкама (намеснік кіраўніка групы), і Саладзінскі Дзмітрый Валер’евіч, старшы інспектар дарожна‑патрульнай службы аддзела Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі АУС Ашмянскага райвыканкама. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і фарміраванне адказных адносін да прыроды ў паўсядзённым жыцці. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся простыя і даступныя практыкі па зніжэнні нагрузкі на навакольнае асяроддзе, правілы паводзін у прыродных зонах і дарожным асяроддзі, а таксама канкрэтныя рэкамендацыі па асобным зборы адходаў.