Марскія разбойнікі

19 жніўня бібліятэкары Ашмянскай раённай бібліятэкі наведалі летні аздараўленчы лагер “Дружба”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак яны правялі квэст “Марскія разбойнікі”. Галоўным героем мерапрыемства стаў аднавокі пірат Біл, які пакінуў дзецям пасланне і карту. Прайшоўшы серыю галаваломак і заданняў, удзельнікі змаглі адшукаць шлях да пірацкіх скарбаў. Таксама для дзяцей былі прадстаўлены тэматычныя кніжныя выставы: “Астравок кніжных скарбаў” і “Моры, таямніцы і прыгоды”. Дзеці з цікаўнасцю знаёміліся з кнігамі, знаходзілі натхненне для новых чытанняў і з задавальненнем прымалі ўдзел ва ўсіх этапах квэста.