Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

15 жніўня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для калектыву работнікаў лячэбна-дыягнастычнага цэнтра “Леда Мед” з г. Баранавічы была праведзена лекцыя-экскурсія “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”. У ходзе мерапрыемства госці паглыбілі веды пра ўсемірнае значэнне Дугі Струве, даведаліся пра гісторыю яе стварэння, а таксама пра вядомых геадэзістаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі. Асобная ўвага была нададзена таму, што ўяўляюць сабой геадэзічныя пункты Дугі Струве і якую ролю яны адыгрывалі ў даследаваннях. Важным акцэнтам стала знаёмства з жыццём земляка Іосіфа Хадзько, а таксама з геадэзічным пунктам Тупішкі, які ўключаны ў Спіс гістарычна-культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Мерапрыемства атрымалася змястоўным і натхняльным, яшчэ раз паказаўшы, што гісторыя навукі і культурная спадчына знаходзяцца побач і адкрываюцца праз цікавыя сустрэчы і даследаванні.