Лета. Кніга. Настрой

14 жніўня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі арганізавалі летнюю бібліяпляцоўку “Лета. Кніга. Настрой” для дзяцей на вул.Барунская. Яркія кнігі і часопісы, падлогавая гульня-хадзілка і сонечная атмасфера зрабілі вольны час маленькіх чытачоў цёплым і займальным. У ходзе мерапрыемства дзеці змаглі выбраць маляўнічыя выданні па інтарэсах, паўдзельнічаць у гульнях і абмяняцца ўражаннямі аб прачытаным. Прастора была арганізавана так, каб аб’яднаць чытанне і гульню — развіваць цікавасць да кніг праз інтэрактыў і сумесныя актыўнасці.