13 жніўня ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў раённы семінар “Сямейнае чытанне ў сістэме сацыякультурнага развіцця асобы”. У рамках семінара для ўдзельнікаў была арганізавана выставачная зона, дзе былі прадстаўлены выставы: “Чытаем усёй сям’ёй”, “Кніга аб’ядноўвае пакаленні”, “Сямейныя традыцыі на старонках кніг”, выстава праекта “Сям’я: чытаем, гуляем, ствараем”, а таксама фотазона “Код сям’і”. Семінар адкрыла Садоўская Н. В., дырэктар ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка”, выступіўшы з пытаннем “Сучасная бібліятэка і сям’я: новыя арыенціры ўзаемадзеяння”. Супрацоўнікі структурных падраздзяленняў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” атрымалі кансультацыю Чайкоўскай Е. І., намесніка дырэктара, па тэме “Сямейнае чытанне як фактар духоўна-маральнага і сацыякультурнага развіцця асобы”. У праграме семінара таксама былі асветлены наступныя пытанні: “Ад праграмы да ўстойлівай практыкі: вынікі рэалізацыі праграмы сямейнага выхавання” (2024–2026 гг.), “Сямейнае чытанне: вопыт работы бібліятэк Беларусі і Расіі”, прэзентацыя праекта “Сям’я: чытаем, гуляем, ствараем”, агляд літаратуры “Сямейныя традыцыі на старонках кніг”. Вялікая ўвага была нададзена практычнай частцы. У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі працавалі ў метадычнай лабараторыі “Метадычная скарбонка бібліятэкара: лепшыя сцэнарыі, гульні і інтэрактыўныя формы сямейнага чытання”, удзельнічалі ва інтэрактыўнай пляцоўцы “Сямейная ігратэка”, а таксама пазнаёміліся з “Канструктарам сямейнага мерапрыемства”.











