12 жніўня Ашмянская раённая бібліятэка наведала дзіцячы аздараўленчы лагер “Дружба” з інтэрактыўнай бібліяпяцоўкай “Свет беларускай міфалогіі”. Дзеці з цікавасцю гулялі ў «Колесо міфаў», дзе па гісторыях і вобразах беларускай міфалогіі адказвалі на пытанні і даведваліся пра таямнічы свет міфічных істот. Таксама актыўна ўдзельнічалі ў мема-гульні, якая дапамагала лепш запамінаць персанажаў, назвы і элементы народных паданняў. Пасля гульняў бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставамі: “Гаспадары лясоў” — пра ўяўных захавальнікаў лясных багаццяў, духаў і легендарныя вобразы, звязаныя з прыродай, “Гаспадары вады і балот” — міфалагічныя істоты, якія, паводле народных уяўленняў, жывуць у воднай стыхіі і балотах.













