Прыгоды піратаў

        24 ліпеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі для выхаванцаў аздараўленчага лагера “Дружба” квэст-гульню “Прыгоды піратаў”.
        Мерапрыемства стала сапраўдным падарожжам у свет прыгод, кемлівасці і каманднай работы. Юныя ўдзельнікі з вялікай цікавасцю выконвалі разнастайныя заданні, праяўляючы знаходлівасць, уважлівасць і ўменне дзейнічаць разам.Падчас квэсту дзеці адказвалі на пытанні займальнай віктарыны, разгадвалі лагічныя загадкі і рэбусы, выконвалі цікавыя выпрабаванні, якія дапамагалі ім наблізіцца да галоўнай мэты — адшукаць “пірацкія скарбы”. Кожны этап гульні дарыў удзельнікам новыя эмоцыі, радасць ад сумесных перамог і жаданне рухацца далей.Пасля завяршэння гульні выхаванцы лагера пазнаёміліся з маляўнічымі дзіцячымі часопісамі і цікавымі кнігамі, якія прапанавалі бібліятэкары. Юныя чытачы з задавальненнем гартавалі іх старонкі, адкрываючы для сябе новыя гісторыі, пазнавальныя факты і герояў любімых твораў.