Добрыя цацкі

23 ліпеня бібліятэкар філіяла «Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны» наведала дзіцячы сад Дакурнішскай сярэдняй школы, дзе правяла творчую майстэрню «Добрыя цацкі» па мадэляванні з паперы.Падчас заняткаў дзеці з вялікай цікавасцю назіралі за кожным этапам работы і з задавальненнем паўтаралі ўсе дзеянні, ствараючы ўласнымі рукамі яркія і добрыя папяровыя цацкі.Творчая дзейнасць спрыяла развіццю дробнай маторыкі, фантазіі, творчага мыслення і эстэтычнага густу дзяцей.