Востраў кнігалюбаў

8 ліпеня супрацоўнікі Ашмянскай раённай бібліятэкі правялі літаратурную гульню “Востраў кнігалюбаў” для выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Дружба”. Разам з бібліятэкарамі юныя чытачы адправіліся ў займальнае кніжнае падарожжа. Удзельнікі адгадвалі літаратурныя загадкі, успаміналі любімых герояў кніг, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. Напрыканцы літаратурнай гульні ўсе ўдзельнікі атрымалі зарад пазітыўных эмоцый. Самыя актыўныя кнігалюбы адкрылі для сябе новыя літаратурныя творы, якія абавязкова возьмуць для чытання ў бібліятэцы.