3 ліпеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” запрасіла дзяцей і падлеткаў на літаратурна-патрыятычны ўрок “Жыві і квітней, мая Беларусь”, прымеркаваны да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.Праграма мерапрыемства была насычанай і пазнавальнай. Удзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай Беларусі, яе гісторыі, культуры і прыроднай спадчыне. Падчас гутаркі бібліятэкар расказала пра галоўныя дзяржаўныя сімвалы краіны, яе дасягненні і славутыя старонкі гісторыі, падкрэсліўшы значнасць Дня Незалежнасці для беларускага народа. Завяршэннем свята стала выстава дзіцячых малюнкаў “Маленькі астравок маёй зямлі”, арганізаваная на адкрытай пляцоўцы.










