18 чэрвеня ў філіяле “Сельская бібліятэка аг Навасёлкі” адбылася сустрэча наведвальнікаў школьнага лагера “Краіна дзяцінства” з начальнікам ІСН Ашмянскага РАУС Вадзімам Клімам “Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх”. В.Клім распавёў дзецям пра колькасць і найбольш распаўсюджаныя віды правапарушэнняў і злачынстваў у падлеткавым асяроддзі. Школьнікі даведаліся пра адказнасць за здзяйсненне адміністрацыйных і крымінальных злачынстваў. На працягу сустрэчы рабяты задавалі свае пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы.






