18.06.2026 у Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць+” па тэме “Смачныя клопаты”. Удзельнікі ўспомнілі рэцэпты страў беларускай кухні, паўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах. За кубачкам гарбаты падзяліліся рэцэптамі страў, якія рыхтавалі іх бацькі. Да мерапрыемства бібліятэкары аформілі тэматычную выставу “Смак беларускай кухні”, на якой былі прадстаўлены кнігі класікаў беларускай літаратуры, у якіх згадваюцца беларускія стравы.






