Знаўцы мультфільмаў і казак

       17 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Сб аг Навасёлкі” запрасіла дзяцей з школьнага лагера “Краіна дзяцінства” Навасёлкаўскай СШ на віктарыну “Знаўцы мультфільмаў і казак”. Успомніўшы свае любімыя мульцікі і казкі, дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне. Гэта была займальная сустрэча з любімымі героямі, дзе рабятам трэба было даведацца герояў па апісанні, успомніць,  персанажам якой мультыплікацыі з’яўляецца той ці іншай герой, адгадаць крыжаванку па казках, сабраць пазл і многае іншае. На мерапрыемстве было цікава і весела.