Беларусь памятае: вайна, генацыд, подзвіг

       15 чэрвеня Ашмянская раённая бібліятэка прэзентавала наведвальнікам выставу-экспазіцыю “Беларусь памятае: вайна, генацыд, подзвіг”, на якой прадстаўлены дакументальна-публіцыстычныя выданні аб зверствах нацыстаў у адносінах да мірных жыхароў, ваеннапалонных, закатаваных і замучаных у канцлагерах, турмах. Гэта не проста кнігі. На кожнай старонцы – мільёны загубленых жыццяў, неймаверная, антычалавечая жорсткасць: “Нельга забыць. Нельга апраўдаць. Нельга дараваць” – ілюстраваная энцыклапедыя спаленых вёсак Беларусі, “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына” – аб больш чым трохстах нішчаных фашысцкімі карнікамі вёсках Гродзеншчыны, «Лагеря советских военнопленных в Беларуси 1941–1944» аб трапіўшых у палон чырвонаармейцах і інш. Асаблівую каштоўнасць прадстаўляюць зборнікі інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў “Генацыд беларускага народа” і “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці”, выдадзеныя пад рэдакцыяй Генеральнай пракуратуры Беларусі. Выстава-экспазіцыя “Беларусь памятае: вайна, генацыд, подзвіг” з’яўляецца часткай рэалізуемага раённай бібліятэкай праекта “Карта памяці: генацыд на тэрыторыі Ашмянскага раёна”, прысвечанага 85-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны.