Сустрэча з калегамі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І. Х. Каладзеева”

       10 чэрвеня ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” прымала ўдзельнікаў семінара бібліятэчнай сістэмы г. Барысава. Прадстаўнікі ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка ім. І. Х. Каладзеева” наведалі бібліятэкі-філіялы аг. Баруны і аг. Гальшаны, дзе пазнаёміліся з багатай гістарычнай спадчынай Ашмянскага краю.
       Падчас сустрэчы госці азнаёміліся з дзейнасцю сельскіх бібліятэк, іх краязнаўчай работай, формамі папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна і арганізацыяй культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў для розных катэгорый карыстальнікаў.