У рамках X Абласнога фестывалю кнігі “Гарадзенскі ЛітФэст”, які прайшоў у рамках XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, Ашмянская раённая бібліятэка прадставіла інтэрактыўную бібліяпляцоўку “Свет беларускай міфалогіі”.
Наведвальнікі пляцоўкі змаглі акунуцца ў дзіўны свет беларускіх легенд, паданняў і міфалагічных персанажаў, пазнаёміцца з багатай духоўнай спадчынай беларускага народа, яго традыцыямі і народнымі вераваннямі. Госці прынялі ўдзел у тэматычных віктарынах, інтэрактыўных гульнях і пазнавальных заданнях, прысвечаных міфалагічным вобразам беларускага фальклору.
Праца бібліяпляцоўкі садзейнічала папулярызацыі чытання, захаванню культурнай спадчыны і павышэнню цікавасці да гісторыі, традыцый і духоўных каштоўнасцей беларускага народа.







