Детство — красок фейерверк

       6 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Станцыя Ашмяны” запрасіла дзяцей на конкурсна-гульнявую праграму “Детство — красок фейерверк”.
       Мерапрыемства прайшло ў атмасферы радасці, творчасці і добрага настрою. Дзеці з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў віктарынах і конкурсах, разгадвалі галаваломкі, дэманструючы сваю кемлівасць, эрудыцыю і знаходлівасць. Не менш займальным аказалася творчае заданне па вырабе закладак для кніг, дзе кожны ўдзельнік змог праявіць фантазію і творчыя здольнасці.
       Адмысловая цікавасць у дзяцей выклікала калектыўная праца па стварэнні плаката “Квіток у лета: сезон 2026”, у якім яны адлюстравалі свае мары, чаканні і планы на хуткія летнія вакацыі. Яркі і маляўнічы плакат стаў сімвалам пачатку летняга адпачынку, новых уражанняў і цікавых прыгод.
       У ходзе праграмы хлопцы і дзяўчаты пераканаліся, што сапраўдны феерверк можа складацца не толькі з яркіх агнёў, але і з добрых эмоцый, цікавых ідэй, творчасці і сяброўскіх зносін.