6 чэрвеня бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” арганізавалі сапраўднае свята чытання — бібліяпляцоўку “Лета з кнігай і бібліятэкай”.
Мерапрыемства сабрала юных чытачоў і ўсіх аматараў кнігі, падарыўшы ім магчымасць цікава і з карысцю правесці час. Удзельнікі бібліяпляцоўкі пазнаёміліся з навінкамі мастацкай і пазнавальнай літаратуры, якая паступіла ў бібліятэчны фонд, а таксама атрымалі рэкамендацыі па выбары кніг для летняга чытання.
Адмысловая ўвага была нададзена творам, якія дапамогуць зрабіць летнія вакацыі не толькі займальнымі, але і пазнавальнымі.
Падчас мерапрыемства дзеці актыўна ўдзельнічалі ў літаратурных гульнях, конкурсах і віктарынах, праяўляючы кемлівасць, эрудыцыю і любоў да чытання.







