Ходзька Іосіф Іванавіч (1800 – 1881). Беларускі геадэзіст і тапограф, падарожнік. Генерал-лейтэнант. Сын Я.Ходзькі. Нарадзіўся 18.12.1800 г.  у в.Крывічы Вілейскага павета Мінскай губерні. Родавы маёнтак Ходзькаўшчына  Ашмянскага павета. Скончыў Віленскі ўніверсітэт  (1821). З 1821 г. у рускай арміі, праводзіў тапаграфічныя і трыянгуляцыйныя работы ў Літве, Курляндыі, Беларусі,   таксама    ў   Гродзенскай    губерні. Удзельнік экспедыцыі В.Струвэ па градуснаму вымярэнню дугі мерыдыяна (вядомага як Дуга Струвэ, адзін з пунктаў якога знаходзіцца на Ашмяншчыне – пункт Тупішкі). Склаў першую карту Каўказскіх гор. У час Крымскай вайны 1853 – 1856 гг. прызначаны ў геадэзічны аддзел рускай арміі ў Турцыі, праводзіў  тапаграфічныя работы ў раёне Карса і Эрзерума. Навуковыя працы друкаваў на рускай, французскай і нямецкай мовах. Узнагароджаны Канстанцінаўскім медалём Расійскага геаграфічнага таварыства, яго ганаровы член. Каўказскі філіял РГТ у Тыфлісе зацвердзіў прэмію  імя І.Ходзькі за лепшую геаграфічную працу па каўказскай  тэматыцы. Памёр у Тыфлісе ў 1881 г.    

Крыніцы інфармацыі:

Ходзька Іосіф Іванавіч // Краязнаўчы  каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 39.


Ходзька Леанард (1800 – 1871). Польскі гісторык, публіцыст, выдавец, выхаванец Барунскай базыльянскай  школы. Нарадзіўся  6.11.1800 г. у в.Аборак Маладзечанскага раёна. Са шляхты. Вучыўся ў Віленскім універсітэце  (1816 – 1817); належаў да філарэтаў. У 1819 – 1826 гг. сакратар  М.К.Агінскага. З 1826 г. у Парыжы, актыўны дзеяч польскай эміграцыі, член многіх навуковых таварыстваў.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Дроздова, В. Исторические личности борунской земли / Валентина Дроздова ; фото Светланы Муцянской // Ашмянскі веснік. – 2017. – 13 снеж. – С. 5.
  2. Лiхота, У. Да юбiлею Леанарда Ходзькi : Пра маст., гiсторыка, лiтаратара, асабiстага сакратара Мiхала Клеафаса Агiнскага Л.Ходзьку (1800, маёнтак Аборак Ашмян. пав. — ?) // Новая газ. Сморгони. – 2000. – 10 нояб. – C. 7.
  3. Макарэвіч, С. Пешкі на Гелікон / Сяргей Макарэвіч ; фота // ЛіМ. – 2007. – 15 чэрв. – C.22.
  4. Мальдзіс, А. Духоўная спадчына Залесся [ Смаргонскага раёна] / Адам Мальдзіс ; фота // Голас Радзімы. – 2015. — 12 лют. — С. 3.
  5. Ходзька Леанард // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 37.
  6. Ходзька Леанард // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 159.

Ходзька Ян (1777 – 1851). Беларускі пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч, удзельнік паўстання 1830–1831 гг. З 1793 г. – цывільна-вайсковы камісар Ашмянскага павета. Нарадзіўся 24.06.1777 г. у мястэчку Крывічы Вілейскага павета Мінскай губерні, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Памёр 10 лістапада 1851 г., пахаваны ў Заслаўі.

Крыніцы інфармацыі:

  1. Ходзька (Барэйка) Ян // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 17: Хвінявічы – шчыткі / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2003. – С. 40.
  2. Ходзька Ян // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2017 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 28.
  3. Ходзька Ян / Краязнаўчы каляндар на 2017 год/ склад. Л.М. Каранкевіч. –Гродна, 2016. – С.24.