5 чэрвеня ў філіял “Сельская інтэграваная бібліятэка аг. Мураваная Ашмянка” былі запрошаны дзеці з летняга аздараўленчага лагера “Вясёлкавая Рэспубліка” Мураванаашмянкоўскай СШ на літаратурна-забаўляльную праграму «Лето книжного цвета». Школьнікі здзейснілі займальнае падарожжа ў выдатную і ўсімі любімую пару года – лета: адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі, крыжаванкі і філворды пра лета. Дзеці з задавальненнем прынялі ўдзел у літаратурных конкурсах: “Размінка”, “Далей, далей…”, “Адгадай героя казкі”, “Загадкі з куфэрка”, у ходзе якіх “разблытвалі” казкі і ўспаміналі герояў казак. Да мерапрыемства бібліятэкар падрыхтавала кніжную выставу “Па кніжных сцяжынках лета” і парэкамендавала ўзяць кнігі для летняга чытання.







