Кніга, часопіс, газета – замест цыгарэты

       31 мая супрацоўнікі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” правялі вулічную акцыю “Кніга, часопіс, газета — замест цыгарэты”, нагадаўшы жыхарам аграгарадка аб важнасці здаровага ладу жыцця.
       Падчас акцыі бібліятэкары размаўлялі з прахожымі, расказвалі пра шкоду курэння і раздавалі прафілактычныя матэрыялы. Адмысловая ўвага была нададзена таму, што чытанне можа стаць карыснай альтэрнатывай шкодным звычакам, дапамагаючы цікава і з карысцю праводзіць вольны час.
       Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу да захавання здароўя і папулярызаваць чытанне як важны складнік культурнага і інтэлектуальнага развіцця чалавека.