22 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Жупраны” наведала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў аг. Жупраны з літаратурнай гадзінай “Памяць і гісторыя: Ваенная проза Васіля Быкава”.
Сустрэча была прысвечана творчасці легендарнага беларускага пісьменніка-франтавіка Васіля Быкава. Удзельнікі мерапрыемства разважалі пра тое, як у творах аўтара пераплятаюцца памяць пра вайну, чалавечыя лёсы і гістарычная праўда.
Падчас літаратурнай гадзіны прысутныя пазнаёміліся з найбольш вядомымі творамі пісьменніка, успомнілі герояў яго аповесцей, абмеркавалі маральны выбар чалавека ў цяжкіх ваенных умовах, а таксама значэнне творчасці Васіля Быкава для захавання гістарычнай памяці і выхавання патрыятызму.







