19 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы ў рамках Дня інфармацыі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя здароваму ладу жыцця.
Для навучэнцаў 8 “Б” класа гімназіі № 1 была праведзена інтэрактыўная гутарка “Модна быць здаровым”. У ходзе сустрэчы дзеці абмеркавалі асноўныя прынцыпы здаровага ладу жыцця, у тым ліку правільнае харчаванне, рэгулярныя фізічныя нагрузкі і клопат аб псіхалагічным дабрабыце.
У бібліятэцы была аформлена кніжная выкладка “Мудрасць здаровага жыцця”, на якой былі прадстаўлены кнігі і перыядычныя выданні аб правільным харчаванні, спорце, рэжыме дня і падтрыманні псіхалагічнага здароўя.
На працягу дня наведвальнікі бібліятэкі маглі азнаёміцца з тэматычнымі відэаматэрыяламі, якія наглядна расказвалі пра важнасць клопату аб здароўі і фарміраванні карысных звычак.







